March 15th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Святлана і тэлеапсіматыя

Праца на тэлевізіі нагадвае мне працу ў тэатры балету. І там і там трэба хутка сыходзіць са сцэны. Глядач патрабуе новых і маладых зорак. Слушна патрабуе. Што рабіць пасталелым і пастарэлым? Сыходзіць! А яны не сыходзяць, яны ўступаюць у няроўны бой з натуральным працэсам старэння. Апранаюцца, як маладыя, жартуюць, нібыта маладыя, какетнічаюц… Нідзе я не сустракоў столькі сівагаловых хлапчукоў і дзяўчатак у прыпудраных зморшчынах, як на тэлевізіі. Іх час мінуў, іх твары і галасы нікога не радуюць, а яны ўпарта адмаўляюццца тое відавочнае прызнаваць. Яны хіхікаюць, падміргваюць, паказваюць язык, нібыта ўсё яшчэ гарэзлівыя і жаданыя. Насамрэч, гэта гідкае відовішча. А самае гідкае, калі такім какецтвам займаецца твая добрая знаёмая. Табе сорамна за яе, за недарэчна паказаны язык, за войканні і закатванні вачэй, за вісклівае пахіхікванне і лапатлівае паквоктванне… Ёй – Святлане – пад 50, яна непамерна папаўнела, яна папівае ўвечары гарэлку… Яе варта пашкадаваць, варта паспачуваць ёй… Не магу! Бо трэба Святлане сказаць пра ўзрост і старасць, пра дуроту змагання з уласным векам, пра неабходнасць шукаць новы занятак. Не магу… Я проста пазбягаю сустрэч са Светаю. На прапановы ўдзельнічаць у яе перадачах адказваю адмовамі, спасылаючыся на занятасць. Каму хочацца быць апсіматам – чалавекам неадпаведным свайму веку? Не мне.