March 12th, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 2007. Ядзя і “Фрэскі”

Дачка робіць кулінарную кнігу. Знакамітыя людзі гатуюць улюбёную страву, распавядаюць гісторыі пра атрыманні рэцэптаў, а Ядзя фатаграфуе і запісвае. Просценькі праект, які будзе трымацца на вядомасці кухараў-аматараў. Што ні кажы, а добра, калі дзеці нейкім чынам працягваюць справу бацькоў, у маім варыянце – робяць кнігі. У рэстарацыі “Фрэскі” я з дачкою ядзім сушы і разважаем пра кулінарны праект. Ад кнігі мы пераходзім да абмеркавання якасці рыса ў сушы. “Самае цяжкае ў сушы – правільна зварыць рыс,” – кажа дачка. “Праўда? А я думаў: у сушы галоўнае – свежасць прадуктаў”. – “Ага! Толькі гэта не пра сушы ў Менску. У Бостане, у японскай рэстарацыі я замовіла амара. Кухар прыгатаваў яго так, што трэба было есці амара ў той час, як ён яшчэ варушыў клюшнямі…” – “Смачны быў амар?” – “Свежы!”