March 10th, 2007

07kiepka

(no subject)

1999. Хадыка і вокны

Стоячы на скрыжаванні пад светлафорам, я разглядаў вокны сваёй кватэры. За гэтым заняткам мяне і заспеў настаўнік – Алег Хадыка. “Куды глядзіш? Пра што думаеш?” – “У маёй кватэры 10 вокнаў і 12 дзвярэй. Іх трэба памяняць на новыя…” – “Дзе твае вокны?” – “На другім паверсе…” – “Паважаю! За 10 вокнаў у кватэры чалавека можна паважаць…” Хадыка пайшоў... Запалілася зялёнае святло, і ён перайшоў вуліцу. Алег Хадыка вельмі акуратна пераходзіць вуліцу, ён ходзіць выключна за зялёнае святло.
07kiepka

(no subject)

2007. Яўген і хвароба

Яўген смяротна хворы. У анкалагічным цэнтры яму робяць пасляаперацыйныя абпраменьванні. Ён ведае пра свой хуткі канец, але працягвае хадзіць з банкета на фуршэт, з вечарыны на прэзентацыю... Жахлівым выглядам ён псуе настрой усім прысутным, а людзі робяць выгляд, што спачуваюць хвораму і шкадуюць яго. Ілгуць. Насамрэч, людзі ўзненавідзелі Яўгена за тое, што ён сваім паўтрупным тварам нават у святочны час нагадвае пра блізкую і немінучую смерць.