March 4th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Шадыра і шасцідзесяцігоддзе

На пляцы Перамогі сустрэў Вадзіма Шадыру. “Мне ўчора споўнілася шэсьдзесят!..” Мы зайшлі ў кавярню “Star”. Вадзім частаваўся каньяком, я – каваю. Ён распавёў пра тое, што ходзіць ў царкву ды касцёл. Па-беларуску, па-тутэйшаму заходзіць у розныя хрысціянскія саборы. І мяне тое здзівіла, бо заходзячы ў цэрквы, я заўсёды бачыў там сівагаловых мужчын, але знаёмых сярод іх не было. А тут вясёлы, грэшнарадасны, выхаваны і разумны Вадзім кажа мне пра пост, пра веру, пра жыровіцкага манаха, якога часам выганяюць з кляштара за п’янку, і тады Вадзім дазваляе яму жыць у сваім летнім дамку... Нешта моцна памянялася ў свеце знаёмых і таварышаў, а я і не заўважыў, бо ўсё яшчэ заняты сабою, збольшага.
07kiepka

(no subject)

37,82 КБ
Адам Глобус "Маскі". Малюнак крэйдаю на гаражы.
Менск, вуліца Карла Маркса, двор дома №36, 07.10.1983. Фота Алены Адамчык.
07kiepka

(no subject)

37,74 КБ
Адам Глобус "Маскі". Малюнак крэйдаю на гаражы.
Менск, вуліца Карла Маркса, двор дома №36, 07.10.1983. Фота Алены Адамчык.
Такія вось графіці...