March 1st, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Вайцюшкевіч і жаночая прыбіральня

У жаночую прыбіральню чарга значна даўжэйшая, чым у мужчынскую. Факт. На “Рок-каранацыі 2006” тое можна было лёгка спраўдзіць. Як мне стала вядома з надзейных крыніц, самым папулярным выканаўцам у вышэйзгаданай жаночай чарзе быў Зміцер Вайцюшкевіч. Менавіта ягоны талент абмяркоўвалі дзяўчаты, жанчыны і кабеты, стоячы ў чаканні палёгкі. Карацей, сімпатыі слухачак і глядачак, на баку Вайцюшкевіча. Яму, скажу шчыра, шанцуе. А мне спадабаліся выступы іншых хлопцаў: гурта “Лялькі” і Амбасадара. Іх не абмяркоўвалі ні ў буфеце, ні ў прыбіральні. Ім не шанцуе.