February 23rd, 2007

07kiepka

(no subject)

45,95 КБ

Адам Глобус "Малюнак да апавядання Уладзіміра Арлова пра Джардана Бруна ЗАСТАЮСЯ НА ЗЯМЛІ"
Папера, туш, 85х140 мм. 1985 год.

Малюнак я падараваў аўтару апавядання на пяцідзесяцігоддзе.
07kiepka

(no subject)

Для тых, хто не патрапіць на паэтычны турнір "НАСУСТРАЧ",
зьмяшчаю вершы, што буду чытаць:

САЛДАТ

Калі ніхто ня кажа: “Выбачай,
Даруй, паэт, што я цябе пакрыўдзіў…”,
Калі навокал робіцца ўсё крыва,
Навокал змрок і роспачны адчай;

Больш не патрэбна вашае “прабач”,
Не суцяшае больш чужое слова.
У цемры паўтараю, як замову
І як загад: “Ня плач, паэт. Ня плач”.

Слабы хай плача, круціцца, як гад
Пад цяжкім ботам. Хутка разьвіднее,
І сьлёзы высахнуць, і сэрца скамянее…
Замест паэта — будзе вам салдат.

Collapse )