February 16th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Ядзя і нацыянальнасць

Углядаючыся ў дачку Ядзю, я ўсё больш і больш пераконваюся: нацыянальныя прыкметы перадаюцца па матчынай лініі, а не па бацькавай. Безумоўна, яўрэі слушна робяць, калі вызначаюць нацыянальнасць па маці. Так, у свой час, рабілі і старажытныя рымляне, сыходзячы з таго, што бацька – невядомы. Цяпер, маючы ўсялякія экспертызы, можна з вялікай верагоднасцю давесці факт бацькоўства, але гэта ўсё адно толькі вялікі адсотак верагоднасці, а не стоадсоткавы факт. Адносна Ядзі мне не трэба ніякіх экспертызаў, я і так цудоўна бачу, што яна мая дачка, больш за тое, яна менавіта бацькава дачка, а не матчына. Адмоўныя рысы майго характару ў ёй цудоўна выявіліся і выяўляюцца. І ўсё адно, я перакананы: нацыянальнасць варта вызначаць па маці.