February 15th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Мілінкевіч і пераход

Учора зайшоў у падземны пераход, што на пляцы Перамогі. Галубы сядзяць каля сцяны, холадна ім, пагрэцца заляцелі. Крочу, пра пташак думаю, бачу мужчыну, падобнага да майго старога знаёмага – Сіўчыкава. Мужчына па сотавіку размаўляе. Падыходжу бліжэй, а гэта не Валодзя Сіўчыкаў, а Мілінкевіч. Праўдзіва, Мілінкевіч стаіць адзін і гаворыць па тэлефоне. Добра… Думаю… Калі кандыдат у прэзідэнты стаіць сабе адзін на пляцы Перамогі і спакойна вядзе гутарку па сотавіку, гэта абнадзейвае. Так і павінна быць. І пайшоў я на метро ў вясёлым настроі.