February 7th, 2007

07kiepka

(no subject)

Лабруйер і кніжныя трупы

“Высокі стыль газетчыка – гэта пустое балбатанне пра палітыку…” – заўважае Лабруйер. Сапраўды так. Можна нават прыбраць абразлівыя азначэнні і сказаць тактоўна… Высокі стыль журналіста – гэта развагі і нататкі пра палітыку. У такой творчасці ёсць вялікая зацікаўленая аўдыторыя. Таму газетчыкі някепска зарабляюць і ўваходзяць у экскорт рознаўзроўневых палітыкаў. Іншая рэч – кніга. Калі газетчык спрабуе напісаць кнігу і збірае свае запісы у вялікі том, чытач моцна разчароўваецца. Газетныя навіны, як і ўсе астатнія журналіскія матэрыялы, псуюцца вельмі хутка і жудасны смярдзяць гнілым трупам. Адпаведна, чытаць кнігі складзеныя са старых навінаў проста немагчыма. Здаецца, тут усё ясна і зразумела, але журналісты з нейкай паталагічнай настойлівасцю працягваюць выдаваць такую прадукцыю ў форме кніжак. Маючы падтрымку палітычных кіраўнікоў, кнігі-трупы выходзяць з зайздроснай перыядычнасцю і атрымліваюць усялякія знакі пашаны ў выглядзе прэміяў і грашовых узнагародаў. У часы савецкай імперыі ў кожным горадзе былі спецыялізаваныя крамы для продажу такой паліграфічнай дрэні, яны называліся “Паліткніга”. Цяперака, паліткнігі фінансуюцца іншымі імперыямі і дзяржавамі, але якасць трупа не змянілася, як смярдзеў так і смярдзіць. Сыходзячы з такіх назіранняў варта сказаць: чытачы будуць ўтрая бльш паважаць тых журналістаў, якія не пішуць і не ўкладаюць кніжак.