February 2nd, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 2007. Жонка і дарога

Раніца. Снег за вокнамі падае мякка і ціха. “Якая раніца! Настрой у мяне выдатны! Я такая шчаслівая… Рамонт скончыўся! Мы снедаем у светлай і чыстай кватэры. Я і падумала, што мы заўтра паедзем у Вільню, а дарога кепская - слізгата, і мы можам разбіцца на машыне, і ў нас застаўся толькі адзін снежны, белы і марозны дзень, але ж у нас ёсць вялікі дзень, і я шчаслівая. А ты?” Я ем аўсяную каўшу са скрылікамі персіка, і мне не хочацца думаць пра заўтрашні дзень. “Ты шчаслівы?” – “Даем кашу і стану шчаслівы…” Вечар. У металічных дзвярах нашай адрамантаванай кватэры заклініла замок, і паездка ў Літву перанеслася на наступны тыдзень.