January 31st, 2007

07kiepka

(no subject)

z 2007. Чарлі і пераезд

Дачка перабралася ў новую кватэру і забрала ката – свайго прынца Чарлі. Я злавіў сябе на думцы, што моцна сумую без Чарліка. Дачка тэлефануе, заходзіць на працу і дамоў. Яе прысутнасць у маім жыцці амаль не зменшылася, а рэальны Чарлі прапаў зусім. На месца рэальнага ката прыйшоў кот уяўны. Здаецца, вось зайду зараз у пустую кватэру, а кот мяне сустрэне. Ведаю: не выйдзе і не пазяхне… Але маё ўяўленне з нейкай асаблівай упартасцю працягвае маляваць і маляваць Чарліка. І гэты ўяўны кот значна лепшы за рэальнага: ён і дабрэйшы, ён і ласкавейшы. Адзінае, што ён не любіць, дык гэта адной маёй думкі: “А ці не завесці мне новага ката?”