January 20th, 2007

07kiepka

(no subject)

1981.Тамара і чаравічкі

Прыдбаўшы цёмна-залацістыя скураныя чаравічкі на танюткіх высокіх абцасіках, Тамара доўга праходжвалася і пакручвалася перад вялікім люстэркам. Яна скоса паглядзела на саму сябе з уяўнай вышыні і, падміргнуўшы адлюстраванню, ацаніла: “Харошая, харошая чартоўка!”