January 19th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Гаўрон і бальніца

У бальніцы памёр Алесь Гаўрон. У маладосці ён пісаў вершы. Развітаюцца з ім у рытуальнай залі дзевятай бальніцы, пахаваюць у Калодзішчах.
07kiepka

(no subject)

2007. Хадыка і няздары

Людзі малаталенавітыя, бяздарныя, нахабныя часта мне кажуць, што даўно пераўзышлі Алега Хадыку як настаўніка, як мастака і як творцу. Такія заявы толькі пераконваюць мяне ў адваротным. Я не ведаю ніводнага з вучняў Хадыкі, які б проста наблізіўся да ягонага ўзроўню.
07kiepka

(no subject)

2007. Ядзя і фота

Калі гаспадарка вялікая, калі памяшканняў шмат, дык у іх заўсёды нешта-нейкае адбываецца. Нехта нешта гатуе. Нехта штосьці малюе. Нехта некага фатаграфуе. Нехта некаму піша. Нехта нешта рамантуе… У маіх кватэрах заўсёды поўна людзей. Шмат з іх я нават і не ведаю. Жанчыны пераапранаюцца, не саромеючыся. Дзеці гуляюць, смяюцца, забаўляюцца. Мужчыны паводзяць сябе больш стрымана. Раней я пытаўся ў гэтых людзей імёны. Цяпер толькі вітаюся. Пакояў шмат, можна зачыніцца ў кабінеце, ці сыйсці ў сваю студыю, ці, павячэраўшы, вярнуцца на працу, дзе позна ўвечары нікога няма, і можна пасядець у цішыні. У адноснай цішыні, бо можа прыйсці дачка Ядзя, каб паказаць свае новыя працы: малюнкі і фотаздымкі. “Гэта хто?” – “Як хто? Жанчына! Яна – мадэль. Замовіла ў мяне партрэт. Як табе партрэты?” – “Гэты, з хлопчыкам, атрымаўся…” Сапраўды, якая мне розніца, хто на тым партрэце. Ім да мяне няма аніякай справы, а мне да іх.