January 4th, 2007

07kiepka

(no subject)

42,48 КБ
Адам Глобус "Спіна".Папера, тэмпера, 17х22, 1980 год.

Сустрэў мастака Цімохава. Ён сказаў, што рыхтуе выставу, дзе будуць малюнкі аголеных жанчын. Аголеныя жанчыны і больш нічога. Сапраўды, а што яшчэ маляваць і выстаўляць?..
07kiepka

(no subject)

1987. Стральцоў і экслібрыс

Літаратар Міхась Лявонавіч Стральцоў папрасіў мяне зрабіць экслібрыс. “У цябе, Валодзя, ёсць экслібрыс?” – “Ёсць. Брат пячатку выразаў…” – “Бачыш, і ў цябе ёсць. У каго не спытаю – ёсць. А ў мяне няма. Кніжак шмат, купляю і купляю. Экслібрыса няма. Зробіш?” – “Зраблю, вядома…” Ма пілі гарбату ў маёй майстэрні, што мясцілася ў цокальным паверсе, пад “Кнігарняй пісменніка”. Наведваючы кнігарню, Стральцоў часам заходзіў у майстэрню пагаварыць, папіць гарбаты ці кавы. Эскіз экслібрыса я зрабіў хутка. Паказаў Міхасю Лявонавічу, яму спадабалася. Засталося толькі ўзяць разцы ды выразаць лінарыт. Не выразаў. Не паспеў. Памёр Стральцоў. Памёр ад раку, у не старым яшчэ веку. А ў мяне застаўся эскіз экслібрыса на добры ўспамін пра нашыя размовы.