?

Log in

No account? Create an account
Выдаўся і адпрэзентаваўся часопіс МАКУЛАТУРА, дзе выйшаў… - ЗАНАТОЎКІ МАСТАКА [entries|archive|friends|userinfo]
Адам Глобус

[ website | Facebook-hlobus ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

[Ліп. 12, 2013|01:15 pm]
Адам Глобус
[Tags|, , ]



Выдаўся і адпрэзентаваўся часопіс МАКУЛАТУРА,
дзе выйшаў літаратурны і графічны партрэт Сцяпана.
Але ж гэтая кананізацыя пакінулв па-за публікацыяй апокрыф

"Сцёпа

Словы пра знаёмага майго – Сцёпу..."

Яго я і прачытаў для публікі...


1991. Прыбіральня

Сцёпа – пісьменнік; прынамсі, ён лічыць сябе за выдатнага пісаку. Таму згадаю белавалосую бестыю, якая падзяляе пісьменніцкую братву на тых, што мыюць рукі пасля прыбіральні, ды на немытых. Ёсць такія сярод нас. Ёсць! А ёсць яшчэ і Сцёпа, які можа не зачыніць дзверы ў прыбіральню і пачаць спраўляць патрэбу цурбольным струмянём. Пад гук балбатання сікуноў Сцёпа можа сказануць: “Уууууууууу ненавіджу жыдаву! Як мяне заябала вашая маскоўская жыдава!!!” Зразумела, ён па п’яні такі смелы і разняволены. Але як жа стала кепска нам – беларускім літаратарам, што сядзелі за гатэльным сталом у цёплай кумпаніі з расейскімі яўрэямі, якія пераклалі нашы аповесці на вялікую й магутную маскальскую трасянку? Адно, што заставалася — прычыніць дзверы ў гулкую прыбіральню.

2000. “Хачу”

Гуляем па скверыку Янкі Купалы ўтраіх: я, Сцёпа і ягоная дачка – Даша. Мы абмяркоўваем чарговы раманны серыял Андрэя Вароніна “Прарок”, а маленькая Даша сумуе. Ёй не цікава. Яна адзінае позняе дзіця ў сям'і, яна любімая, яна патрабуе штохвіліннай увагі; а мы пра свайго Вароніна і ягонага Прарока нагаварыцца не можам. Вось Даша і кажа: “Сраць хачу!” – “Штооо?” – “Сраць і сцаць хачу! Пайшлі дамоў, а то тут усяруся!” У Сцёпы вушы ад сораму загараюцца; а Даша радуецца, хапае яго за руку і цягне дамоў.

2003. Грошы

"Іду праз пляц Перамогі, а насустрач — наш паэт, Леанід Галубовіч. Лёня, ты куды?.. У саюз пісьменнікаў, спраўдзіць, ці памёр Глобус… Хто памёр? Кажуць: Глобус, у Нашай Ніве напісалі… Быць таго не можа, я бачыў яго пазаўчора, пра… Ну не стаў я з Галубовічам пра нашы грошы гаварыць… Лёня пайшоў, а я прачнуўся. Хацеў табе пазваніць, але цябе нідзе не было, і я затэлефанаваў Максіму. Распавёў пра сон, а Клімковіч кажа… Фігова, Глобус нам столькі баксаў вінны, не дай Бог памрэ, трэба яго знайсці. Я знайшоў. Як там грошы?" — Сцёпа змоўк у чаканні. "Нармальна. Грошы будуць. Сёння панядзелак? У сераду знойдземся". Такі расклад, і ў чужым сне памерці не дадуць. Пазыкі, вінавацасці, абавязкі трымаюць у гэтым жыцці, і ў тым, як высвятляецца, таксама трымаюць. Жыву, пакуль некаму грошы вінаваты!

2005. Схемы

Украсці і падмануць, затырыць і зтрыньдзець, злямзіць і накалоць… Карацей… Зпізьдзіць і наябаць! Вось формула паводзін, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю у тутэйшай грамады. Калі накотваецца адчай, хочацца выйсці з палітычнай прапановаю па ўтварэнні Тутэйшай Рэспублікі, такой ТР для аматараў наябваць, пізьдзець і красці. Але палітычны брэд не мой жанр. Мой — фацецыя, гісторыя, што перастала быць показкаю, але яшчэ не стала навэлаю. Таму пачатак перараблю… Літработнік Сцёпа жыў па схеме — зпізьдзіць і наябаць. Улюбёны жанр літработніка быў адпаведны абранай схеме — дэтыктыў. У дэтыктыве ўсе наябваюць усіх. Пачынаецца кожны дэтэктыў з таго, што нехта нешта зпізьдзіў, і яго за гэта грохнулі. Сцёпа не толькі любіў прыдумляць дэтыктывы, ён любіў атаясамліваць сябе з тымі, хто пізьдзіць і наябвае. Пісьменніку падавалася, што толькі так, толькі праз зладзейства ды шальмаванне можна дасягнуць дабрабыту. Сцёпа нават не заўважыў, як пачаў сам сябе абкрадаць і падманваць. Калі я сказаў, што “зпізьдзіць і наябаць” херавастая схема, ён спытаўся пра лепшую. “Зрабі лепш!” — адказаў я, зачапіўшыся за ягонае ж слова.

2005. Маленькі анёл

Калі запачаткоўваеш з чалавекам нейкую новую справу, заўсёды чакаеш выніку.
Навучыў я Сцёпу выстаўляць аповяды ў Інтэрнэце. Сцёпа выставіў тэкст “Вяртанне”. Самы выразны абзацам — апісанне маленькага трупа:
“Я ніколі і нікому не расказваў пра маленькае цельца свайго сына. Тым больш жонцы. Яно – распоратае ад шыі да паху, было на хуткую руку сшыта тоўстымі ніткамі. Так не сшываюць нават разадраную ляльку. Не расказваў, як няўмела спрабаваў загарнуць у пялюшку маленькі трупік, чым больш спяшаўся і стараўся, тым горш атрымлівалася. Санітарка адсунула мяне ад жалезнага стала, з халоднай, як брудны лёд, бляхай, запакавала мёртвае, як жывое, і аддала мне… ”
Пасля такога эпізода мусіла сціснуцца сэрца, а вочы павінны былі напоўніцца слязьмі. Можа ў каго і напоўніліся і сціснулася, але не ў мяне. Па-першае: я са Сцёпам не раз і не два наведваўся ў морг. Мы з ім старана вывучалі анатомію і малявалі разабраныя на часткі трупы. Малявалі мёртвае, каб навучыцца маляваць жывое. Па-другое: Сцёпа панаапісваў столькі трупаў у трылерах, што мала не падасца. Хоць бы такое:
“Через час растерзанное, исполосованное тело Кати Фроловой покоилось на дне ванны. Все вены были вскрыты, горло перерезано от уха до уха, живот распорот. И уже не вода а темная кровь вертелась в водостоке…»
Ці такое:
“Затем он поднял голову девочки за волосы и посмотрел в пустые глазницы.
— Ну что, крошка, побалдела? Тебе понравилось с дядей? — спокойно сказал мужчина, завязывая крепкий узел на целлофановом мешке…»
Не буду казаць, што тут першаснае, а што другаснае, дзе нагода, а дзе вынік. У мяне зусім іншая задача… Мне на працоўны стол паклалі тэкст, паклаў яго Сцёпа. Калі тэкст пра Касю Фралову быў запакаваны пад вокладку з надпісам «Андрей Воронин», дык тэкст “Вяртанне” мусіў мець іншы лёс, мусіў, але не мае… На тое ёсць нагода. Тэкст “Вяртанне” не стаў мастацкім творам, ён застаўся ў шэрагу звычайных літаратурных практыкаванняў. І вось чаму: Сцёпа не знайшоў мёртвай вады, каб абмыць ёю знявечанае цельца і вярнуць яму цэласнасць, і не дастаў жывой светлай вады, якая ператварае дзяцей-нябожчыкаў у анёлаў. Мусіў знайсці. Мусіў… Сын-нябожчык пахаваны ў далёкай апусцелай вёсцы, павіненн быў уваскрэснуць у вобразе светлым. Ён вяртаецца… Бачыш? Там, вышэй, каля воблака…Маленькі анёл… Бачыш анёла, гэта ён – твой сын…

2005. Ратаванне

Здаецца, хай толькі стане чалавеку кепска, і ты адразу ж кінешся яго ратаваць. У гэтым, зазвычай, клянуцца п’яныя, седзячы за чаркай. Але, як толькі нехта зблажэе, ягоная слабасць пачынае выклікаць у прысутных гідлівасць. Мала хто тую прыродную гідлівасць можа пераадолець. Я не пагаджуся з адчайным радком паэта Сцёпы: “Ніхто не кінецца нікога ратаваць!” Але, рацыя ў радку ёсць, бо ў ім ёсць папярэджанне.



СпасылкаАдказаць

Comments:
[User Picture]From: strogonasever
2013-07-12 04:39 pm (UTC)
Але ж першы нумар зацямняе другі, як ні круці.
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: adam_hlobus
2013-07-13 03:25 am (UTC)
Першы ззяе ярчэй і можа апячы сваім агнём, а другі больш зручны для карыстання...
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: strogonasever
2013-07-13 08:13 am (UTC)
Цi згадзiлiся б вы на другi нумар?
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: adam_hlobus
2013-07-13 01:07 pm (UTC)
Вядома! Калі гуляеш у камандзе, ты мусіш займаць месца выгоднае камандзе, а не сабе асабіста. Таму я шматкроць саступаў лідэрства, дзеля каманднага поспеху. Зарабляць грошы лепей з другімі нумарамі, а не з зоркамі. Лепей напісаць восем працягаў паспяховай кнігі, чым саму тую паспяховую кнігу )))
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: strogonasever
2013-07-14 06:34 am (UTC)
Значыць, каманды вы чалавек. Ці ня крыўдна сыходзіць у цень, калi гэта патрабуе роля?
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: adam_hlobus
2013-07-15 02:49 am (UTC)
Гульні без правілаў мне малацікавыя... Калі правілы патрабуюць сыходаў і адыходаў, дык і трэба сыйсці ў цень. адыйсці на другі ці нават трэці план... Так што я не пераймаюся гэтым, і жыццё ў мастацтве крыху іншае чым у спорце, які я таксама лічу адгалінаваннем тэатральна цыркавога жыцця )
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: strogonasever
2013-07-15 06:46 am (UTC)
Дзякуй, што патлумачылі сваю пазіцыю!
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: adam_hlobus
2013-07-15 07:00 am (UTC)
каліласка
(Адказаць) (Parent) (Thread)