Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Грынявіцкі і адразанне галавы ў нябожчыка

Выбух у мінскім метро прымушае мяне, як чытача, больш пільна глядзець на тэксты пра бамбістаў. У кнізе Анджэя Іконнікава-Галіцкага “Хронікі пецербургскіх злачынстваў. Крымінальны Пецербург бліскучы і злачынны 1861-1917” Ёсць згадка і пра забойства 1 сакавіка 1881 года рускага мператара Аляксандра другога. На ўзбярэжжы Екацярынінскага канала адбылося два выбухі. Аляксандр быў моцна скалечаны і праз некалькі гадзін сканаў у палацы ад жудасных ранаў і вялікага губляння крыві. Рэвалюцыянер народаволец бамбіст Ігнат Грынявіцкі загінуў у час тэракта. Гэтыя факты шырокавядомыя. Як і тое вядома, што прыгнечаная царскай Расіяй Беларусь магла адказаць імперыі толькі тэрорам. На вялікае вызвольнае паўстанне ў Беларусі сілаў тады яшчэ не хапала. Грынявіцкі, як мужны сын свайго прыгнечанага і прыніжанага захопнікамі краю, забіў кіраўніка імперыі прыгнятальніцы. У паліцыянскім моргу жандары адрэзалі галаву Грынявіцкага ад тулава, заспіртавалі ў шкляным слоіку і вазілі па горадзе для апазнавання… Так піша Іконнікаў-Галіцкі. Я ж думаю, што адрэзаная галава рэвалюцыянера вазілася па сталіцы рускай імперыі не столькі для высвятлення прозвішча Грынявіцкага сколькі для запалохвання грамадзянаў. Бо практыка адразання галоў у паліцыянскіх і міліцыянскіх моргах захавалася ў Расіі да часоў СССР. Адрэзаную галаву піцерскага рабаўніка Лёнькі Панцялеева выстаўлялі ў вітрыне ўжо не царскія а савецкія турэмныя дзяржыморды. Факты з адразаннямі галоў, даюць мне падставы сказаць, што кіраўнік такой дзяржавы, дзе нябожчыкам адразаюць галовы, раней ці пазней будзе і сам забіты.
Tags: выбух, невялікае пра вялікіх
Subscribe

  • (no subject)

    1988. Сапач, Сыс і Ксавэрый Першы раз я пачуў вершы Сапач у выкананні Сыса. На паседжанні “Тутэйшых” Анатоль Сыс урачыста абвясціў, што ў Гомлі жыве…

  • (no subject)

    1990. Сапач і пачуццё Да мяне ў рэдакцыйны кабінет часопіса “Крыніца” прыйшла Кася Камоцкая. У нейкія моманты спявачка Кася рабілася зусім простай.…

  • (no subject)

    1992. Сапач і “Менск-Мінск-Minsk” З рэжысёркай Зояй Катовіч здымаў фільм пра Мінск. У тым фільме я нават зняўся ў эпізодзе - выступіў у ролі паэта…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 7 comments