Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Танк і польскае пытанне

Паэт Танк, як і кожны свядомы беларус у мінулым стагоддзі, быў заклапочаны нацыянальным пытаннем. Таму ён і звяртаў увагу на выказванні выбітных паэтаў пра свой і чужыя народы. Асабліва Танк пераймаўся польскім пытаннем. Менавіта ад палякаў моцна пацярпелі беларусы ў гады маладосці нашага паэта. Але польская культура ці не найбольш паўплывала на ягоны паэтычны дар. “Палякі і так загінулі б, мусілі загінуць у сувязі з неўраўнаважаным спосабам мыслення”. Вось табе і Гётэ, геній, філосаф!” (15.05.1974) запісаў Танк думкі немца пра суседзяў палякаў. Здавалася б, Танк мусіў падтрымаць Гётэ ў жорсткім стаўленні да прыгнятальнікаў беларуса, але Танк стаў на бок пакрыўджаных. Так жа-ж ён асудзіў (29.12.1975) за фанабэрыстую антыпольскасць і цёмнаскурага расейца: “Пісаў жа А. С. Пушкін Вяземскаму “Восхищаюсь храбростью поляков (1830-31 гг.)… Всё это хорошо в поэтическом отношении. Но всё-тки их надобно задушить. И наша медлительность мучительна”. А як тады выглядае ягоная дружба з А. Міцкевічам?” Пра сяброўства Пушкіна з Міцкевічам пытанне рытарычнае, але я думаю, што тое сяброўства і дагэтуль добра выглядае ў паэтычных адносінах. Як выдатна чытаецца выпісаная Танкам (31.07.1989) цытата з паляка Вайды: “…Пытанне аб лёсе маёй радзімы. Для любога мастака яно галоўнае, і задае ён яго да смерці” (А. Вайда)”.
Tags: Танк
Subscribe

  • (no subject)

    * Чэхаўскае прозвішча – Чайка...

  • (no subject)

    Дзялендзік і птушкі Ёсць вершы, якія самі запамінаюцца; ёсць песні, якія хочацца спяваць і спяваць; а ёсць і жарты, якія можна шматкроць паўтараць і…

  • (no subject)

    * Багнановіч – змястоўны псеўданім для беларускага паэта посттрадыцыяналіста. * Верабейка сеў на арэлі так, нібыта ён збіраецца пагушкацца...

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment