Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Танк і чалавек

Пра хрэстаматыйны выраз рэвалюцыйнага пралетарскага савецкага паэта Горкага беларускі паэт Максім Танк напісаў (24.05.1971) так: “Некалі М. Горкі сказаў: “Чалавек – гучыць горда”. А ў нашы часы ён можа гучэць – страшна…” Пасля сусветных войнаў так і трэба было сказаць пра страшную самазнішчальную сутнасць чалавека двадцатага стагоддзя. Час герояў прамінуў, і цяпер можна спакойна канстатаваць: чалавек – гучыць дробна. Няма Данка, які вырваў уласнае палымянае сэрца каб асвятляць ім дарогу для сваіх супляменнікаў. Няма сэрца на далоні разумнага доктара, які спадзяецца выратаваць чалавека. Ёсць людзі на далоні. Дробныя нікчэмнасці з пазітыўнымі тваркамі танчаць на пляскатай далоні манітора ды папіскваюць пра свае правы і памоўчваюць пра свае абавязкі.
Tags: Танк
Subscribe

  • (no subject)

    Рэмбо і шэрая брашура Леанід выпусціў брашуру пра народнага паэта Максіма. Брашура выйшла ў слізкай вокладцы, зробленай у турэмна-шэрых танах.…

  • сучаснік

    1981. Тамара і сорам У маладосці мне было цікава хадзіць на розныя мерапрыемствы ў саюз пісьменнікаў. Нават першая – так званая афіцыйная частка з…

  • Залатая літара 2012

    З асалодаю прачытаў зборнік Танка ўкладзены Хадановічам. Асабліва парадавала ўключэнне ў кнігу арыгінальных хоку. Прадмову да "Абвяржэння" напісаў…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments