Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Танк і чалавек

Пра хрэстаматыйны выраз рэвалюцыйнага пралетарскага савецкага паэта Горкага беларускі паэт Максім Танк напісаў (24.05.1971) так: “Некалі М. Горкі сказаў: “Чалавек – гучыць горда”. А ў нашы часы ён можа гучэць – страшна…” Пасля сусветных войнаў так і трэба было сказаць пра страшную самазнішчальную сутнасць чалавека двадцатага стагоддзя. Час герояў прамінуў, і цяпер можна спакойна канстатаваць: чалавек – гучыць дробна. Няма Данка, які вырваў уласнае палымянае сэрца каб асвятляць ім дарогу для сваіх супляменнікаў. Няма сэрца на далоні разумнага доктара, які спадзяецца выратаваць чалавека. Ёсць людзі на далоні. Дробныя нікчэмнасці з пазітыўнымі тваркамі танчаць на пляскатай далоні манітора ды папіскваюць пра свае правы і памоўчваюць пра свае абавязкі.
Tags: Танк
Subscribe

  • (no subject)

    * Чэхаўскае прозвішча – Чайка...

  • (no subject)

    Дзялендзік і птушкі Ёсць вершы, якія самі запамінаюцца; ёсць песні, якія хочацца спяваць і спяваць; а ёсць і жарты, якія можна шматкроць паўтараць і…

  • (no subject)

    * Багнановіч – змястоўны псеўданім для беларускага паэта посттрадыцыяналіста. * Верабейка сеў на арэлі так, нібыта ён збіраецца пагушкацца...

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments