Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Танк і Сяргей Дубавец

Седзячы ў Вільні з каваю, я з карэспандэнтам Дубаўцом прыгадваў Танка. Тады Сяргей сказаў, што некалькі разоў тэлефанаваў і спрабаваў раскруціць паэта на шчырую перадсмяротную гутарку. “Спадзяваўся, што стары перад смерцю пёрдне! А ён адмовіўся сустракацца…” – так пашкадаваў пра страчаныя магчымасці Дубавец. Я суцешыў Сяргея тым, што дарэмна ён спадзяваўся на нейкія там змены ў поглядах Танка; той, як быў літаратарам з таталітарнай сістэмы, так і застаўся ім да апошняга ўздыха. Ды і карэспандэнтаў Танк ніколі не шанаваў. “Ледзь адбіўся ад дакучлівых карэспандэнтаў радыё і тэлебачання,” – напісаў Танк у дзённіку за 27.01.1972, а 11.11,1994 дадаў такое: “Званнкі, званкі… Ужо і адбівацца ад іх стаміўся”.
Tags: Танк, сУчаснікі
Subscribe

  • (no subject)

    Хрушчы і Сталін З цікавасцю і захапленнем паглядзеў чорную камедыю з трупам “Смерць Сталіна”. Гумар і акторскае майстэрства ў ёй на самым…

  • (no subject)

    Манэ і веліч Куды не глянеш, паўсюль кажуць пра значнае і вялікае, пра патрэбнае і неабходнае, а я збольшага пішу пра звычайнае. Не стану адмаўляць,…

  • (no subject)

    Відзьяпаці і дасканаласць У кнізе Відзьяпаці “Выпрабаванні чалавека” можна знайсці і такі радок: “Бога не просіць ні пра што – вось дасканалы…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments