Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Танк і таталітарны век

У адным з апошніх сваіх дзённікавых запісах (17.10.1994) Танк згадвае і пра мяне з братам: “Усё даражае, усе абкладаюцца падаткамі. “Звязда” піша пра выдавецкія, бізнесменскія справы, у якіх замешаны і сыны В.Адамчыка. Агулам, цяжка становіцца жыць у бардаку, у якім усе мы апынуліся”. Аўтар той пісаніны, калі не памыляюся, Бярсуцкі. Ніякіх адкрыццяў у звяздоўскім артыкуле не было. Ён пераказваў матэрыялы з іншых газет: з “The New York Times” і “international Herald Tribune”, з “Советская Белоруссия” ды “Свабоды”. Газеты пісалі пра новыя фенамены бульварнага чытва, пра восем працягаў Мітчалаўскіх “Развеяных ветрам” ды зборы сапраўдных і фальшывых раманаў Чэйза на рускамоўным рынку. Для Танка змена культурнай парадыгмы выглядала бардаком. Таталітарны век Максіма Танка скончыўся назаўжды.
Tags: Танк
Subscribe

  • (no subject)

    * Пра рэчку Моўчадзь знаёмая казала, і я не маўчаў – згадаў грэблю, якую будаваў ля купальні...

  • (no subject)

    * Давай і табе пафарбуем пазногці ў ружовы колер зробішся прыгажуном кінаневерагодным...

  • (no subject)

    * Быццам бы жартам біла мне ў грудзі нажом. Крыві не было. Сам не ведаю чаму, крыві не было зусім...

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments