Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Танк і прэміі

Танк бясконца засядаў у розных камітэтах па прэміях. Ён дзяліў найбуйнейшыя ў СССР узнагароды, прысуджаў нават Ленінскія і дзяржаўныі прэміі. Таму ён рэўнасна ставіўся да іншых прэмій, якія ў свеце атрымлівалі заангажаваныя ў палітыку паэты. З-за гэтага і напісаў, “што Нобелеўскія прэміі заўсёды прысуджаюцца некаму на злосць” і “Чытаю нашы гістарычныя нарысы і раманы і ўсё больш пераконваюся ў адсутнасці ў іх “абсалютнай праўды” (Ніцшэ). Колькі памылак дапусціў нават Нобелеўскі камітэт у ацэнцы многіх літаратурных твораў! Былі ж калісці кандыдатамі на прэміі міру нават Гітлер і Чэмберлен”. Чэмберлена з Гітлерам, як я разумею, вылучылі на прэмію за перамовы і падпісанне Мюнхенскай дамовы, свет спадзяваўся, што з Адольфам Гітлерам можна весці дыялог, можна дамовіцца, і вайны не будзе. Добра, што ў Нобелеўскім камітэце пераважала колькасць разумных і дальнабачных людзей. Гітлер прэмію не атрымаў, і прэмія захавала свой аўтарытэт, што нельга сказаць пра Ленінскую ды Сталінскую прэміі, атрыманыя Максімам Танкам.
Tags: Танк
Subscribe

  • (no subject)

    * Пра рэчку Моўчадзь знаёмая казала, і я не маўчаў – згадаў грэблю, якую будаваў ля купальні...

  • (no subject)

    * Давай і табе пафарбуем пазногці ў ружовы колер зробішся прыгажуном кінаневерагодным...

  • (no subject)

    * Быццам бы жартам біла мне ў грудзі нажом. Крыві не было. Сам не ведаю чаму, крыві не было зусім...

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments