|
[Apr. 18th, 2007|10:33 am] |
Радаўніца
На могілкі не хадзіў. Паўжывых бачыць не хацелася. Размовы тых паўмёртвых, што таўкуцца каля магіл з уласнымі прозвішчамі вушы мае слухаць не захацелі. Таму мая Радаўніца прайшла далёка ад могілак. Я зрабіў сабе звычайны працоўны дзень. Але народнае свята таму і народнае, бо ўсюдыіснае. З адным пагаварыў пра смерць, з другім згадаў клады, з трэцім абмеркаваў тое, што адно з асноўных значэнняў слова “чалавек” – смяротны… І ад гэткай усенароднай урачыстай змрочнасці нясцерпна захацелася весялосці. Падумалася: добра было б каб на маім помніку замест эпітафіі выбілі такія словы : “Каву ў ложак, калі ласка!”. |
|
|
| Comments: |
А я на Радаўніцу купаўся. І таму было весела. А на могілкі хаджу не па сьвятах, а па буднях. Калі ёсьць настрой.
Пасля красавіцкага купання настрой мусібыць бадзёры )
Настрой быў супер! Але потым учытаўся ў спіс ахвяраў Вірджынскага Тэхналягічнага. І стала зусім цяжка.
Але жыццё наша ідзе далей, вечна плакаць ня трэба, так? Вось і ня буду. Зямля ім пухам. Сапраўды шкада.
кава - добры падкорм для кветачак :))) дык што помнік будзе ўпрыгожаны :)))
Апошні раз я садзіў кветкі ў школьным двары... Доўно тое было )))
А на прэзентацыю Ч.Мілаша ды іншых пойдзеце?
Минимум один человек запомнит, что именно Вы хотели бы видеть в качестве своей эпитафии. | |