| Comments: |
From: (Anonymous) 2006-11-06 10:07 am (UTC)
| (Link)
|
Дзяўчынка шукае бацьку чызкейк. :)
Калі гэта рэакцыя на мілы допіс Марыйкі, то рэакцыя неадэкватная.
Адэкватнасць на працы ў цябе правяраюць? Так? Таму парада... Нікому не нагадвай пра адэкватнасць:-)))
Тут роўна ўсё наадварот. Гэта Марыйка ў "Акварыюме" спыталася ў мяне над чым я працую і, даведаўшыся пра свой партрэт у "сУчасніках", паляцела мяне "піярыць".
Чамусьці часьцяком пра маю працу ўзгадваеш. А "нікому не нагадвай пра адэкватнасьць" гучыць не пераканаўча.
Зрэштоы, адвакацтваваць ня буду.
Каб ты сказаў "неадпаведнасць" ці "не зусім сіметрычны адказ", а б цябе яшчэ зразумеў. Але ты ўжываеш словы "неадэкватная рэакцыя", і я гэтага не хачу разумець, бо тут сканчаецца літаратура і журналістыка, а пачынаецца медыцына.
Няпраўда, і ў думках не было вас піярыць. Проста ў мяне быў кепскі настрой у той дзень, калі я гэта пісала. расказаць у ЖЖ які-небудзь сьмешны выпадак - спосаб яго палепшыць.
Усё было ня так, як кажа Глобус. Я сядзела і расказвала Бабкову нейкую гісторыю, якая адбылася ў Макдоне. Глобус зайшоў, паглядзеў на мяне, і сказаў: "Марыйка і Макдональдз" - менавіта так я гэта і назаву. Толькі ён сказаў, што ён гэта ўжо напісаў, але яшчэ падправіць. А па гэтай нататцы бачна, што ніфіга ён тады не напісаў, а толькі задумаў. Вось.
а мае сябры, наадварот, атрымалі па 15 сутак праз тое, што працаўнікам М на нямізе не спадабаліся маладзёны, што стаялі ўнутры і звонку ля ўваходу пасля "бітвы на дзяржынскага" таго ж самага 25.03.2006...
Тут пра жанчын і дзяцей, а не пра маладзёнаў...
Чамусьці мне здаецца, што Марыйка ня стане ўжываць з нагоды гэтага допісу свой любімы дзеяслоў "травіць";)
не, ня буду, таму што "травіць" і "напісаць у сучасьніках" - сынонімы.
ня бачу нічога какетлівага
ладна, вот скажы мне як патолягаанатам патолягаанатам у: няўжо ты пакрыўдзілася на Глёбуса?
а то, што тут некаторыя ўжо сыр-бор падпальваць узяліся...
А, вось яно што! Дык Кацярынка мая даўняя прыхільніца. Калі пра мяне нешта недзе пішуць ня надта прыемнае, яна абавязкова цытуе асобным пастом і яхіднічае з гэтай нагоды. Што да тэхналёгіі скандалу, то гэта самы зручны шлях. Таму што скандал ёсьць, а непрыемных эмоцый няма:) Усе непрыемныя эмоцыі за мяне, відаць, перажывае Кацярынка. Шчыры ёй дзякуй за гэта:)
Сягоння размовы не будзе.
размаўлялка зламалася? :)
* заезды для інвалідаў на ганках абутковых крамаў выглядаюць цынічна
1. Это не только для инвалидов, но и для мам с колясками. 2. Инвалиды в коляске - они должны только в носках в ней сидеть?
шчэ важна, што гэты момант застанецца перад вачыма дзяцей назаўсёды, і ім будзе лягчэй зразумець, кажа бт праўду ці ілжэ.
Глёбус напісаў пра Марыйку, Кацярынка пра Марыйку і Глёбуса, Марыйка пра Глёбуса і Кацярынку, адсюль вызнова: НЯХАЙ ЦЯПЕР ГЛЁБУС НАПІША ПРА КАЦЯРЫНКУ!
1967(?). Жукоўская і "хлебарэзка" Праз вуліцу ад кінатэатра “Беларусь” стаяла хлебная крама, а за той крамаю ў двары мясціўся інтэрнат для выбраных дзяцей. З усёй Беларусі туды пазвозілі таленавітых хаблёнышаў. Дзяржаўная камісія ездзіла па розных вёсках і мястэчках ды адбірала школьнікаў схільных да малявання і музыкі. Гэтымі правінцыйнымі вундэркіндамі і наладавалі цэлы інтэрнат. У шэрагі юных мастакоў патрапіла і пяцікласніца Жукоўская. Ёй было сумна і страшна ў чужым горадзе. Перад сном яна ціха плакала ў казённую падушку. А яшчэ, дзяўчынцы Жукоўскай увесь час хацелася есці. Асабліва моцны голад прыціскаў яе пад самую раніцу, калі да хлебнай крамы пад’язджаў фургон з паддонамі. Водар свежага хлеба расцякаўся па ўсёй вуліцы. Ён стаяў над усім раёнам, бо хлебапякарня таксама знаходзілася зусім недалёка ад таго ж кінатэатра “Беларусь”. Жукоўская ціхенька ўставала з ложка і крадком прабіралася праз кухню ў невялічкі пакойчык, які называўся “хлебарэзкаю”. Там яна крала батон. Белы батон! Што можа быць смачнешым за белы батон? Смачнейшым за белы батон можа быць толькі белы батон з шакаладным маслам. Толькі ў дзяўчынкі Жукоўскай не было шакаладнага масла. Яна ела сухі батон нашчак, але і так ён быў смачны-смачны і салодкі-салодкі, як вялікае жыццё, што чакала дзяўчынку наперадзе. 25.09.2006 http://adamhlobus.com/suchas.htm | |