|
[Лют. 24, 2010|03:29 pm] |
z Жонка і падарунак
Што падарыць жонцы на дзень народзінаў? Дваццаць сёмы раз я пытаюся ў сябе… Што? А што ты не падары, абавязкова атрымаецца больш для іншых, чым для яе, таму я адразу ўлічу свае пажаданні. Маё жаданне простае – увечары хадзіць па кватэры ў сваім халаце. Прыходжу дамоў, а ў маім халаце ходзіць жонка. У яе ёсць свой халат, але яна любіць хадзіць у маім. Падкасае рукавы і ходзіць. Нават калі я прыходжу, а жонкі дома няма, дык усё адно часцяком знаходжу свой халат з падкасанымі рукавамі. Я жончын халат не бяру. Ну можа браў адзін ці два разы. А яна… Яна атрымае гэтым разам у падарунак вялікі цёмна-сіні халат, які вельмі ну вельмі падобны да майго |
|
|
| Comments: |
Спадзяюся, вам у гэтым халаце будзе зручна і ўтульна, бо жонка ўсё роўна абярэ ваш!
Так! У нашай кватэры гадоў дзесяць усе халаты вялікіх памераў )))
От, таксама зьбіралася напісаць, што ўсё адно будзе насіць той :)
Не! Будзе насіць свой, і толькі зрэдку... )))
У вас сярод сваякоў казахаў, туркмэнаў ці ўзьбэкаў няма? Проста іх хлебам не кармі дай халат падараваць. Што праўда яны звычайна чорныя і расшытыя золатам:)))
яна любіць Ваш халат, бо ён пахне Вамі =) | |