Home

Advertisement

Адам Глобус - [entries|archive|friends|userinfo]
Адам Глобус

[ website | РОЗНАЕ ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

[Jan. 9th, 2009|09:34 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
[Tags|]

Залатая літара 2008

1. Якуб Колас “Збор твораў”, трэці-чыцвёрты-пяты тамы;
2. Тацяна Сапач “Няхай не пакіне нас Восень”;
3. Сяргей Прылуцкі “Дзевяностыя forever”;
4. Яўген Адамовіч Уладзімір Васілевіч Валерый Славук "Чароўны свет З беларускіх міфаў паданняў і казак";
5. Міхал Анемпадыстаў Лявон Вольскі “Народны Альбом”;
6. Альгерд Бахарэвіч “Сарока на шыбеніцы”;
7. Віка Трэнас "Экзістэнцыйны пейзаж";
8. Міхась Скобла "Галасы з-за небакраю Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя";
9. "Святло ў вокнах" анталогія беларускай паэзіі;
10. Марыя Мартысевіч "Цмокі лятуць на нераст";
11. Міраслаў Адамчык "Карона";

Склаўся такі спіс беларускіх кніжак, найбольш цікавых мне і маім узаематаварышам у Жывым Часопісе. Спіс атрымаўся кароткі, і таму вітаюцца дапаўненні і меркаванні.
LinkReply

Comments:
[User Picture]From: [info]ul_sciapan
2009-01-09 07:25 pm (UTC)

(Link)

а сваю кніжку? Камент, са сціплых меркаванняў, не выдаляй, а то я ў сваім ЖЖ напішу.)))
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2009-01-09 07:28 pm (UTC)

(Link)

Напалохаў! Я спужаўся ))) Дастаў нож? Бі і рэж! У нас так кажуць... і робяць! )))
[User Picture]From: [info]ul_sciapan
2009-01-09 07:33 pm (UTC)

(Link)

не выдурняйся -- упішы, я ж не магу ў твой ЖЖ залезці...)
[User Picture]From: [info]pulman
2009-01-09 07:33 pm (UTC)

(Link)

Якуб Колас - навсегда :)))
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2009-01-09 07:35 pm (UTC)

(Link)

Як кажа наш унук Валодзя "ЯкубаКоласаНаРэчцэ...", менавіта так у адно слова і пачынае чытаць верш ))) Ну як жа-ж нам без Коласа? )))
[User Picture]From: [info]andorac
2009-01-09 07:33 pm (UTC)

(Link)

Я за Мартысевіч))
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2009-01-09 07:36 pm (UTC)

(Link)

Перапосці і падтрымай )))
[User Picture]From: [info]andorac
2009-01-09 07:38 pm (UTC)

(Link)

На вырашальнай стадыі, як летась з Харэўскім)))
[User Picture]From: [info]euga
2009-01-09 07:39 pm (UTC)

(Link)

І я за Мартысевіч, але нас жа не спытаюць. :))
[User Picture]From: [info]andorac
2009-01-09 07:40 pm (UTC)

(Link)

Можа хоць трошку прыслухаюцца :))
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2009-01-09 07:41 pm (UTC)

(Link)

Вас, дарагая Аксаначка, ужо спыталі... Факт! І яшчэ раз спытаюць у час галасавання! )
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2009-01-10 11:26 am (UTC)

(Link)

Чаму не за Коласа?
[User Picture]From: [info]balachon
2009-01-09 07:47 pm (UTC)

(Link)

за Мартысевіч.
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2009-01-09 07:49 pm (UTC)

(Link)

Дык рабі піар у саім часопісе, а то сказаў і пайшоў )))
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2009-01-10 11:29 am (UTC)

(Link)

Яшчэ раз дзякуй... Але ж пытанне... Чаму не прагаласаваць за класіку, за Якуба Коласа?
[User Picture]From: [info]pulman
2009-01-09 08:07 pm (UTC)

(Link)

А есть ли эти авторы в сети (кроме Коласа и Мирика - их читал)
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2009-01-09 08:21 pm (UTC)

(Link)

Сваё ФЭ Бахарэвічу ты казаў )))

Прылуцкі, Мартысевіч, Вольскі і Трэнас вядуць дзённікі ў ЖЧ.

Анемпадыстава можна знайсці праз пашукавік.

У Скоблы свая перадача на радыё "Свабода" - "Дом літаратараў".

Яўген Адамовіч, Уладзімір Васілевіч, Валерый Славук і Тацяна Сапач у нэце прадстаўлены слаба, нажаль.
[User Picture]From: [info]sirogap
2009-01-09 08:43 pm (UTC)

(Link)

У слове "чыцвёрты" не хапае мяккага знака. Мякенькага такога, ведаеце, значочыка.
Вось.
Больш нiчога не магу сказаць, бо амаль нiчога не чытаў - нiяк не знайду, хто мне кнiжкi рэгулярна дасылаць будзе.
Заўважу толькi, што анталогiя кнiгай году (няхай сабе й лiтарай) амаль не бывае, а Колас-2008... смешна, хоць i нiчога супраць дзядзькi Якуба ня маю.
4, 10 i 11 хацеў бы пачытаць.
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2009-01-09 08:53 pm (UTC)

(Link)

У сябе дома можна паставіць гэты маленькі мякенькі знак у чырвоны кут і заплакаць ад замілавання )

Мо варта слоўнік які выпісаць, каб зірнуць слова "чацвёрты"? Не? Не трэба? Так усё ведаем?

Коласа і людзей, што займаюцца ягонай спадчынаю, люблю і паважаю )))
[User Picture]From: [info]soft_tiger
2009-01-10 12:01 pm (UTC)

(Link)

Чакайце. Дык дзядзька Якуб клясык. Як жа вы будзеце яго параўноўваць з сучаснай літаратурай? Неяк ён разрывае ваш сьпіс зьверху.
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2009-01-10 12:17 pm (UTC)

(Link)

Ён не разрывае, а пачынае... У анталогіях таксама шмат класікаў... І ў кнігарні на паліцы класіка стаіць побач з сучаснымі пачаткоўцамі, пакупнік кожнага разу робіць выбар... Хіба не робіць?
[User Picture]From: [info]andrej_voronin
2009-01-10 01:58 pm (UTC)

(Link)

Дзякуй, брат!
Якуба Коласа я чытаю і перачытваю. Якраз на Каляды перачытаў з “Новай зямлі” Якуба Коласа Зіму ў Парэччы і Каляды:
...
Куцця. Марозна. Хмурнавата.
Сняжок падкідвае заўзята;
Снег на Куццю — грыбы на лета,
Такая матчына прымета,
А сцежкі чорны — ягад многа;
Ну, і за гэта хвала Богу...

Чытаў і думаў, што не дай Бог дажывуся, як Коласа адсунуць, патопчуць і выкінуць са школьнай праграмы.
На жаль, школьныя праграмы і падручнікі па літаратуры пішуць людзі глухаватыя да паэтычнага радка, такім, што Забалоцкі, што Бродзкі – без прынцыповай розніцы.
Нацягнуць піздунчыкай і будуць адстойваць – "Во, бля, хараство!" – чытайце літаратуру.
Шукаў у сетцы Янкі Купалы “На куццю” – няма, беларускія інэтбібліятэкі засмечана калялітаратурнымі авантурыстамі. Процьма ўспамінаў пра Купалу, безліч спасылак, а самога Купалы твораў няма.
Такая ж карціна з Коласам, у сетцы дзве паэмы і тры верша. Сумная карціна.

[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2009-01-10 02:34 pm (UTC)

(Link)

Будзем карціну перамалёўваць )))
[User Picture]From: [info]aliena_adamchyk
2009-01-14 02:27 pm (UTC)

(Link)

http://aliena-adamchyk.livejournal.com/34633.html?view=70473#t70473

Зрабіла спасылку, каб Мірыку было весялей.
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2009-01-14 02:31 pm (UTC)

(Link)

Ну ясна, фатограф выбірае фатографа )

Advertisement