|
[May. 7th, 2008|09:50 pm] |
Жлабіха
У жыцці я сустракаў толькі адну эталонную жлабіху. Ёй не пашанцавала, яна патанула ў возеры.
Быў цёплы травеньскі вечар, яна паехала з нашай вялікай кумпаніяй на пікнік, палезла ў ваду і захлынулася. Звалі жлабіху – Лёль, яе поўнае імя было Лёля, але мы называлі яе Лёль. Жлабіха Лёль гучыць лепей за жлабіху Лёлю. Магу памыляцца, але выразней – Лёль.
Сярод нас была адна адзіная жлабіха, і мы яе любілі, як любяць выключэнне з правілаў.
Нашая Лёль мацюкаецца? Выдатна! Лёль, мацюкайся, мы ўсе ў захапленні ад тваіх шматпавярховых мацюкоў!
Лёль, кажа, што ўсе мужыкі вырадкі і казлы? Лёль, паўтары пра казлакексаў яшчэ раз, мы проста паміраем ад смеху.
Лёль прагартала нейкую там брашурку і цяпер лічыць, што ўсіх мужчын трэба растрэльваць на месцы? Лёль, у майго дзядзькі ёсць паляўнічая стрэльба, мо табе яе прынесці, і адстрэл мужыкоў ты пачнеш сягоння!
Лёль была непрыстойна тоўстая, а вопратка на ёй была заўсёды не яе памераў, ці то завяліка-вялікая, ці то замалая зусім. І ўсе рэчы былі чорнага колеру. Валасы і вочы ў Лёль таксама былі чарнюшчыя. А самы чорны ў Лёль быў язык. Калі Лёль адкрывала рот, з яе чорнюшчага языка зляталі такія чорныя словы, што непадрыхтаваны слухач рабіў выгляд, што ён проста не чуе той чарнаты.
Дык чаму ж мы яе любілі? Пэўна, усе адчувалі яе блізкі сыход, і хацелі аддаць ёй сваю любоў наперад. Аддалі, і паплакалі на пахаванні, паглядзеўшы на Лёль у вэлюмнай белай сукенцы астатні раз. Мы ж думалі, што развіталіся з Лёль, і з Лёль мы сапраўды развіталіся, а жлабіха засталася.
Жудасная брыдкаязыкая жлабіха пачала ўсяляцца ў нашых дзяўчат і жанчын. “Усе мужыкі – вырадкі!” – верашчыць яна рознымі галасамі. Мужчыны азіраюцца на гістэрычнае верашчанне і паціскаюць плячыма. “Усе мужыкі – непаўнавартасныя істоты!!!” – не сунімаецца рознатварая жлабіха. Мужчына ўздымае кулак па-над тварком жлабіхі, тая прысядае, сціскаецца ад сполаху і сіпіць: “Я – жанчына!” Кулак апускаецца. “Я не дазволю выціраць аб сябе ногі!” – крычыць жлабіха на апушчаны кулак. Мужчынскі кулак разбівае твар жлабіхі. “Мяне гвалцяць!” – лямантуе жлабіха. “Мяне згвалцілі!” – лямантуе жлабіха на ўвесь свет. Мужчына сыходзіць, а жлабіха лётае і крычыць пра згвалтаванне. Толькі ніхто не верыць ёй. Усе ж ведаюць, што жлабіху ніхто не гвалціў.
Нашую Лёль таксама ніхто ніколі не гвалціў. Мы яе ўсе любілі, але нашыя чэлесы не прымалі нават эталонную жлабіху Лёль. Мой чэлес проста сам перапаўзаў з адной калашыны ў другую, каб быць як найдалей ад жлабіхі. Праўда!
Жлабіха Лёль так і сплыла ў іншы свет з цнотаю. Лёль сплыла, а жлабіха засталася з вамі…
P. S. У аснове апавядання ляжаць рэальныя факты. У сапраўднасці жлабіха Лёль насіла імя Фаня, і яна сапраўды захлынулася ў азёрнай вадзе.
PLAY.BY. |
|
|
| Comments: |
У вас яшчэ быў адзін літаратурны твор, дзе фігураваў "зьверабаб". Даволі адпаведнае слаўцо.
Здаецца так і зваўся "Зьверабаб". Пра жанчыну-ката. У НН друкаваўся гадоў з 10 назад.
Катавальніца яна звалася, а напісалася пра яе ў 2001 годзе )
Цудоўнае было апавяданьне! Але зьверабаб зь нейкай іншай опэры. Ніяк не прыгадаю, дзе ж вы яго згадалі... Гмммм...
Там таксама рэальныя факты ляжалі ў аснове... Мне праваабаронніцы пра катаў баб распавялі...
Жлабіха Лёль, відаць, магла б падыйсьці на гэтую ролю.
У Катавальніцы быў сынок, а гэта шмат што змяняе...
Хрэн ведае, можа я ўсё наблытаў!
Пройдзе час, факты ўскрыюцца! :))
Штосьці гэтая тапеліца вельмі нагадвае знакамітую "гендэрную" змагарку Андрэа Дворкін. Не зь яе пісалі?
Я пісаў з Фаіны... Прозвішча казаць не буду, бо вобраз мастацкі, а не дакументальны )))
Классно. Антуше надо дать прочесть обязательно.
Яна мой узаемны фрэнд ) Можа ўжо і прачытала )
вельмі паважаю... to the point text. | |