Home

Advertisement

Адам Глобус - [entries|archive|friends|userinfo]
Адам Глобус

[ website | РОЗНАЕ ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

[Feb. 23rd, 2008|11:43 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
[Tags|]

z 2008. Юрась і крэсла

У букіністычнай краме, што на праспекце Незалежнасці, з год назад для чытачоў паставілі крэсла. Цяперака той, хто прытаміўся, можа пагартаць кнігу седзячы. Але гэта толькі гепатэтычна ты можаш прысесці; бо тое крэсла, зазвычай, займае чарнабароды вар’ят. Так кнігарня займела свайго заўсёднага чытача. Цяперака, мне нават з цяжкасцю ўяўляецца тая крама без сагнутага над тэкстам чорнагаловага шаленца. А тут раптам замест цёмнай і каротка пастрыжанай галавы, я пабачыў галаву безнадзейна-белую і сівабародую. Юрася Сутуліна я пазнаў неадразу, а калі і прызнаў, дык не стаў перарываць ягонае захапленне старымі альбомамі па мастацтву. Разам з Сутуліным я некалі займаўся ў мастацкай вучэльні. Зараз ён выглядае такім нямоглым і старым, што нават вар’ят саступіў яму сваё крэсла. Мне зрабілася так шкада Сутуліна і сябе, што я хутка сышоў з прапыленай букіністычнай крамы на свежае паветра.
LinkReply

Comments:
[User Picture]From: [info]dziki_dzik
2008-02-23 11:48 pm (UTC)

(Link)

Time flies :/
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2008-02-24 11:09 am (UTC)

(Link)

Хуткаплыннасць і незваротнасць (
[User Picture]From: [info]dziki_dzik
2008-02-24 07:07 pm (UTC)

(Link)

What I like about your life is that you are enjoying every step of it :)
We can't do much with the rest.
[User Picture]From: [info]belyklyk
2008-02-24 06:59 am (UTC)

(Link)

Страх!
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2008-02-24 11:08 am (UTC)

(Link)

І не кажы (
[User Picture]From: [info]true_hans
2008-02-27 06:43 pm (UTC)

(Link)

А хто такі вар'ят? Нагадвае букініста з навэлы Цвайга...
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2008-02-28 08:10 pm (UTC)

(Link)

Я яго ведаю толькі знешне...

Advertisement