Вы праглядаеце журнал [info]adam_hlobus

Адам Глобус - Дакумент: 1980 год, Мсціслаўе, нямая Ала. [entries|archive|friends|userinfo]
Адам Глобус

[ website | Facebook-hlobus ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Дакумент: 1980 год, Мсціслаўе, нямая Ала. [Лют. 4, 2012|09:21 am]
Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Share Наступны запіс
[Tags|, ]

У 1980 годзе разам з рэстаўратарамі
я жыў у Мсціслаўскім інтэрнаце для дзяцей з кепскім слыхам.
Быў час летніх вакацыяў і ў інтэрнаце засталіся толькі безбацькавічы.
Мяне ўпадабала сірата Ала, яна хадзіла са мной на эцюды.
Я ёй нават нейкія прысмакі купляў, цукеркі і печыва.

Здымак зрабіў рэстаўратар Мікола Залатуха.

СпасылкаАдказаць

Comments:
[User Picture]From: [info]klezmer
2012-02-04 03:22 pm (UTC)

(Link)

Такі светлы твар... Які быў далейшы яе лёс - вядома?
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2012-02-04 04:59 pm (UTC)

(Link)

Ня ведаю... Ніразу не сустрэў.
Дарэчы, здымак гэты зрабіў знаны збіральнік яўрэйскіх песень -- Мікола Залатуха. А я пра яго не сказаў. Зараз выпраўлю допіс...
[User Picture]From: [info]klezmer
2012-02-04 05:19 pm (UTC)

(Link)

Цікава як. Я пра яго зусім нічога не чуў.
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2012-02-04 05:23 pm (UTC)

(Link)

Астравух яго добра ведае...
[User Picture]From: [info]klezmer
2012-02-04 05:45 pm (UTC)

(Link)

Я так і падумаў, калі прачытаў, што ён рэстаўратар. Там бо была цэлая кампанія мастакоў-рэстаўратараў, як я памятаю, якая, паміж іншым, займалася ідышскай культурай.
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2012-02-04 06:43 pm (UTC)

(Link)

Так, сярод рэстаўратараў ідыш-культура карысталася папулярнасцю... Мікола вёў вельмі падрабязны дзённік. Мая яму за гэта павага. Шмат песень ён запісаў у сям'і мсціслаўскіх Лаўфманаў. Пазней іх выконваў Алесь Лось.
[User Picture]From: [info]klezmer
2012-02-04 09:13 pm (UTC)

(Link)

Было б вельмі цікава пабачыць ягоныя нататкі. У Вас есць нейкі выхад на гэтую крыніцу? У мяне, нажаль, няма емэйла Алеся, толькі тэлефон.
[User Picture]From: [info]adam_hlobus
2012-02-05 07:31 am (UTC)

(Link)

Аналагічна. Але я перадам ім пра вашу зацікаўленасць.